Святлана Ціханоўская: «Учора ў мяне атрымалася наведаць пастаноўку «Сны аб Беларусі». Усё яшчэ складана глядзець на нашыя гісторыі і ведаць, што яны яшчэ не скончыліся. І ўсё ж важна запамінаць усё, што з намі было, каб не паўтарыць гэтага жаху ў будучыні.
Асабліва пад уражаннем я была, калі пачула вершы нашай паэткі Ларысы Геніюш, бо ў гэты ж дзень з Зэльвы знік яе помнік. Але людзі, якія скралі яго, не ўлічылі: нашую памяць нельга скрасці.
Хачу сказаць вялікі дзякуй ініцыятыве Разам, усім, хто працаваў над гэтым цудоўным спектаклем і ўсім, хто працягвае казаць пра нашую Беларусь усімі даступнымі спосабамі: праз кіно, тэатр, музыку, вершы і проста адно з адным».
Спектакль «Сны аб Беларусі» ўжо ў адкрытым доступе, вы можаце паглядзець яго па спасылцы: https://youtu.be/0FT5do87hUw