• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дэмсілы спынілі хлусню рэжыму ў ААН. Як прайшла прэзентацыя альтэрнатыўнай справаздачы па рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця?

    13 ліпеня, 2022

    Учора, 12 ліпеня, у Нью-Ёрку рэжым прэзентаваў ААН даклад, па якім у Беларусі ўсё добра, – ён называецца Добраахвотная нацыянальная справаздача (ДНС). Але чальцы каманды Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр, Валер Кавалеўскі і Анастасія Касцюгова прывезлі альтэрнатыўную справаздачу па рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі, якая падрыхтаваная з дапамогай палітычных сілаў, грамадскіх арганізацый і экспертаў. Мы дзякуем кожнаму, хто прыняў удзел у падрыхтоўцы!

    Дзякуючы рэальнай справаздачы пасля прэзентацыі ДНС удзельнікі Форума раскрытыкавалі даклад рэжыма. А Анастасія Касцюгова папрасіла растлумачыць ёй як дачцэ палітзняволенай Валерыі Касцюговай, як рэжым плануе забяспечваць МУР ва ўмовах такіх рэпрэсій і вайны. Падман рэжыму быў спынены.

    Апошнія навіны