• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Мы сталі забывацца важнае слова «дзякуй»

    20 чэрвеня, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Мы сталі рэдка проста дзякаваць адно аднаму, але мы не можам сабе дазволіць забыцца пра гэта. Дарагія медыкі, вы дапамагалі лечыць беларусаў, якія пратэстуюць. Вы паведамлялі праўдзівыя дадзеныя пра covid19 і ратавалі краіну ад пандэміі. Шмат хто з вас паехаў дапамагаць на фронт параненым украінцам і беларусам. Вы не патрабавалі асаблівай увагі або стаўлення, таму што рабілі сваю працу з душой – рызыкуючы сабой. Дзякуй вам за гэта.

    Я чытала канал «Белыя Халаты» і знайшла пост, у якім вы просіце дапамогу для сваіх калегаў. Калі перайсці па спасылцы, кожны зможа дапамагчы сумленным лекарам, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі. Цяпер складаны час, і часам здаецца, што ты застаўся адзін. Так працуе машына рэпрэсій. Але мы ўсе адно за аднаго, мы побач».

    Дапамагчы медыкам можна тут: https://t.me/belhalat_by/7341

    Апошнія навіны