Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларусы распрацавалі дапаможнік для жанчын, якія пацярпелі ад гвалту падчас вайны, акупацыі ці ў турме.
- Лідар групы «Акварыум» Барыс Грабеншчыкоў выставіў камізэльку на аўкцыён. Сродкі пойдуць на падтрымку затрыманых беларусаў з гурта Irdorath.
- Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Каардынацыйная Рада і іншыя прадстаўнікі дэмсілаў накіравалі сумесны ліст лідарам ЕС. Лідары дэмакратычных сілаў заклікалі падтрымаць кандыдацтва Украіны, Грузіі і Малдовы ў ЕС, а таксама адлюстраваць у выніковым дакуменце Рады ЕС еўрапейскую перспектыву для Беларусі пасля дэмакратычных пераменаў.
- За год працы платформы «еЗдоровье» да яе далучылася больш за 12 500 пацыентаў і 140 лекараў. На гэты момант у нас прадстаўлена 64 розныя спецыяльнасці, пералік якіх пастаянна пашыраецца.
- Прадстаўнік Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі – са справаздачай з Кіева, дзе ён працуе над рашэннем асноўных праблемаў: замарожаныя банкаўскія рахункі беларусаў, немагчымасць падоўжыць ВНЖ і адказнасць Лукашэнкі за гэтую вайну.
#непадпарадкаванне
- Беларусы Ваўкавыска зладзілі пікет супраць рэжыму.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 16 чэрвеня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 17 чэрвеня: прапагандысты радасна расказваюць пра акупаваны Марыупаль, дзе рускія знішчаюць сляды ўсяго ўкраінскага.
- BYPOL працягвае расказваць пра глыбока прагнілую сістэму МУС рэжыму Лукашэнкі. На прыкладзе аднаго з тыпавых прадстаўнікоў яны дэманструюць ступень маральнага разлажэння і інтэлектуальнай дэградацыі праваахоўнай сістэмы краіны.
#інфармацыйныфронт
- У @radiosvaboda выйшаў другі сезон падкасту з адным з найбольш вядомых змагароў з COVID і хлуснёй чыноўнікаў – Уладзімірам Мартавым.
- Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у інтэрв'ю выказаўся пра Беларусь і вайну ва Украіне: «Вы бачылі, што Пуцін робіць у Беларусі. Калі мы дазволім яму дзейнічаць, ён не спыніцца, хаос пагражае ўсёй Еўропе».
#BelarusWithUkraine