Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
#непадпарадкаванне
- Партызаны групоўкі «Буслы ляцяць» паспяхова правялі акцыі ў Смаленскай і Бранскіх абласцях (РФ), знішчыўшы некалькі рэлейных шафаў СЦБ і прылады сігналізацыі, тым самым перашкодзіўшы чыгуначным перавозкам пуцінскіх войскаў.
- Расіяне і беларусы масава выказваюць свой пратэст вайне на вуліцах розных гарадоў, а жыхары Бараўлянаў нагадваюць, што кожны дыктатар будзе несці адказнасць за свае злачынныя дзеянні.
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Сёння быў абвешчаны старт запуску кампаніі #RazamRun. Усе атрыманыя сродкі ад анлайн-забегу ў падтрымку ўкраінскіх і беларускіх сем'яў будуць накіраваныя на гуманітарную дапамогу ўцекачам гэтых краінаў.
- Каманда БОР, дзякуючы агульнаму збору, набыла і адправіла яшчэ адзін аўтамабіль для патрэбаў украінскай арміі.
- У цэнтры Беластока прайшла акцыя «Свабодная Украіна», накіраваная супраць вайны і ў падтрымку герояў абароны Марыупаля, якія ўжо 51 дзень трывала абараняюць свой горад.
- Ілюстратары з Беларусі стварылі NFT-малюнак і выставілі яго на продаж, усе сродкі ад якога будуць накіраваныя на падтрымку Украіны.
- Жыхары Ліды выказваюць свае спачуванні беларускім байцам, якія гераічна загінулі, змагаючыся ў гэтыя дні за незалежнасць Украіны.
- Стэндап-комік Слава Камісаранка правядзе яшчэ адзін дабрачынны канцэрт у Варшаве «Беларусь супраць вайны». Усе грошы ад продажу квіткоў пойдуць на гуманітарную дапамогу Украіне.
- Добраахвотнікі батальёна Кастуся Каліноўскага працягваюць інтэнсіўныя трэніроўкі, каб супрацьстаяць агульнаму ворагу.
#інфармацыйныфронт
- Беларуская актывістка Наста Базар з самага пачатку вайны дапамагае ўцекачам і ўцякачкам з Украіны, а нядаўна яна ініцыявала збор для жанчынаў, якія зазналі сексуальны гвалт. У новым інтэрв'ю для MOST яна распавядае падрабязнасці таго, з чым давялося сутыкнуцца ўкраінкам і як ім можна зараз дапамагчы.
- У кампаніі #BelarusWithUkraine з'явілася ўкраінамоўная версія тэлеграм-канала, зараз большая колькасць украінцаў і ўкраінскіх СМІ змогуць быць у курсе таго, як беларусы супрацьстаяць вайне.
- У рэпартажы ўкраінскага тэлеканала распавялі пра батальён Кастуся Каліноўскага, а некалькі байцоў з атрада далі інтэрв'ю.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.