Яна падзякавала Віталю Клічко за вялікі бела-чырвона-белы сцяг, які размяшчалі над мэрыяй і дадала, што ўкраінцы як ніхто разумеюць патрэбу ў міжнароднай салідарнасці ў цяжкія часы. На сустрэчы абмеркавалі дапамогу беларускай дыяспары ў Кіеве і падтрымку беларускіх медыяў і праваабаронцаў, якія працуюць з украінскай сталіцы.
