25 траўня міністарка замежных справаў Ісландыі наведала Офіс Святланы Ціханоўскай у Вільні. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі вынікі Саміту Рады Еўропы, які адбыўся ў Рэй’кявіку і наступныя крокі. Дамовіліся аб працягу супрацы ў межах Рады Еўропы, а таксама ААН. Абмяркоўвалі правядзенне супольнай дыскусіі падчас генасамблеі ў ААН, кампанію па недапушчэньні ядзернай зброі, а таксама дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці.
Святлана Ціханоўская перадала міністарке справаздачу НАУ аб прымусовым вывазе украінскіх дзяцей у Беларусь, і заклікала падтрымаць заклік да прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці праз міжнародныя суды. Ісландыя падтрымлівае дэмакратычную Беларусь ад 2020 году, далучылася да ўсіх санкцыяў, падтрымаал Маскоўскі механізм АБСЕ у дачыненні да Беларусі, выдзеліла дапамогу для беларускіх незалежных медыяў і грамадскіх арганізацыяў.