• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўнікамі місій АБСЕ

    26 красавіка, 2021

    Сёння Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі місій АБСЕ Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Швецыі, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы. Усе яны падтрымалі Маскоўскі механізм.

    На сустрэчы Святлана Ціханоўская:

    – распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі і бесчалавечныя ўмовы ўтрымання – падзялілася сведчаннямі Мікалая Казлова і іншых зняволеных аб катаваннях;
    – падвяла вынікі галасавання на платформе «Голас», дзе ў падтрымку перамоў аб выбарах пры міжнародным пасярэдніцтве выказаліся больш за 770 тысяч беларусаў;
    – падзякавала місіі АБСЕ за хуткую рэакцыю на галасаванне і падтрымку закліку да дыялогу;
    – распавяла пра працу Сітуацыйна-аналітычнага цэнтра, які працуе над бяспекай мірных акцый пратэсту ў Беларусі;
    – абмеркавала магчымыя фарматы медыяцыі і якія краіны могуць стаць пасярэднікамі ў вырашэнні крызісу;
    – абмеркавала праект Канстытуцыйнай рэформы групы Анатоля Лябедзькі, а таксама прапановы па Канстытуцыі з боку рэжыму Лукашэнкі;
    – папрасіла падтрымаць прапанову БДІПЧ АБСЕ па маніторынгу судоў. Заявіла, што незалежныя эксперты павінны прысутнічаць на судах, каб не дапускаць беззаконні;
    – прадставіла кіраўнікам місій АБСЕ прапанову па фарматах перамоў, якія былі апублікаваныя яе камандай. Абмеркавала формы ўдзелу структур АБСЕ ў арганізацыі дыялогу паміж рэжымам і народам.

    «Менавіта АБСЕ можа дапамагчы вырашыць крызіс у Беларусі мірна. Бо нашая краіна – ўдзельніца гэтай арганізацыі, і ў АБСЕ дастаткова вопыту і палітычнай волі, каб крызіс у Беларусі быў вырашаны», – зазначыла Ціханоўская.


    Фото: @USAmbOSCE
    Апошнія навіны