Падрыхтоўка да перамоў і ціск на рэжым:
– Ціханоўская правяла тэлефанаванне з Каардынацыйнай радай, на якім абмеркавала ўмовы перамоў, магчымыя сцэнары развіцця падзей і стварэнне перамоўнай групы.
– Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў, якімі будуць фарматы і сцэнары перамоў. Пасярэднікамі могуць выступіць Францыя, Германія, Швейцарыя, скандынаўскія краіны. Платформу для перамоў прапануе АБСЕ.
– Ціханоўская правяла тэлефанаванне з аб'яднаным стачачным рухам («Гроднаазот», «Нафтан», БМЗ). Галоўнай задачай аб'яднання з'яўляецца падрыхтоўка агульнанацыянальнай стачкі.
– Святлана Ціханоўская заклікала Глабальныя прафсаюзы абараніць працоўных у Беларусі. Таксама міжнародныя прафсаюзы плануюць кампанію ціску на арганізацыі і кампаніі, якія супрацоўнічаюць з дзяржаўнымі прадпрыемствамі.
– Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай МЗС Іспаніі Аранчай Гансалес Лаяй. Іспанія падтрымлівае беларускі народ і ў ЕС, і ў міжнародных структурах і падтрымае 4 пакет санкцый. На сустрэчы з міністаркай абмяркоўвалі, як дапамагчы беларусам зараз і пасля пераменаў.
– Святлана Ціханоўская прапанавала Нарвегіі і Эстоніі ініцыяваць новыя слуханні па Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.
– Валер Кавалеўскі абмеркаваў з Еўракамісіяй рэалізацыю тэхнічнай дапамогі ЕС для Беларусі, а таксама Усёабдымны план макрадапамогі для Беларусі ў пераходны перыяд і пасля выбараў.
– Ціханоўская прыняла амбасадараў 10 паўночных краін, дзе прадставіла свой план па выхадзе краіны з крызісу, і прапанавала правесці папярэднія кансультацыі па арганізацыі перамоў, а таксама спосабы ціску на рэжым.
– Офіс правёў тэлефанаванне з ByPol, падчас якога абмеркавалі працу сітуацыйна-аналітычнага цэнтра, апошнія падзеі ў Беларусі, а таксама тактыкі бяспечных пратэстаў і настроі ўнутры сілавых структур рэжыму. Таксама Ціханоўская правяла тэлефанаванні з беларускімі студэнтамі і медыкамі.
– На 19-20 красавіка запланаваная сесія Парламенцкай Асамблеі ЕЎРАНЕСТ, на якой Святлана Ціханоўская ўзначаліць беларускую дэлегацыю. Валер Кавалеўскі прыняў удзел у дыскусіі па сітуацыі ў Беларусі дэпутатаў Еўрапарламента ў межах падрыхтоўкі да сесіі.
– БДІПЧ АБСЕ звярнулася да рэжыму Лукашэнкі і прапанавала маніторынг за беларускімі судамі і кансультацыі па беларускім заканадаўстве, якое выкарыстоўваецца для рэпрэсій супраць апанентаў. Кіраўніца АБСЕ Ан Ліндэ заклікала Мінск прыняць прапанову БДІПЧ АБСЕ, вызваліць палітвязняў і пачаць дыялог.
Падтрымка і ўзаемадапамога:
– Святлана Ціханоўская адказала на пытанні беларусаў у стрыме на сваім канале. Яна заявіла, што барацьба працягваецца, як і ціск на рэжым, і падрыхтоўка да перамоў. Ціханоўская заявіла, што яе мэта – правесці новыя свабодныя выбары, удзельнічаць у якіх яна не плануе.
– Кіраўнік Кабінета Валер Кавалеўскі сустрэўся анлайн з валанцёрамі Офіса і распавёў пра працу міжнароднай каманды, вынікі міжнародных паездак і адносіны з міжнароднымі партнёрамі.
– Офіс па адукацыі Кабінета Ціханоўскай пад кіраўніцтвам Вольгі Шпарагі зрабіў папярэдні аналіз новага Кодэкса па адукацыі.
– Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька сустрэўся з амбасадарам Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лакостам.
– Офіс па адукацыі зрабіў агляд акадэмічнай дапамогі, па якую беларускія студэнты і выкладчыкі могуць звяртацца ў Германіі.
– Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю замежным выданням распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, рэпрэсіі і працу па падрыхтоўцы да перамоў: Новы час (Беларусь), Foreign Policy Mag (ЗША), Radio ZET (Польшча) – два матэрыялы (раз, два).