• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з прэм’ер-міністрам Эстоніі Крыстэнам Міхалам. Сустрэча адбылася на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне

    13 лістапада, 2026

    Ціханоўская падзякавала за падтрымку беларусаў, а таксама за нядаўні візіт у Талін, цёплы прыём і супрацоўніцтва з эстонскім МЗС і асабіста міністрам замежных справаў Маргусам Цахкнам.

    У Таліне дзейнічае Місія беларускіх дэмакратычных сілаў, а таксама актыўная беларуская дыяспара, якая аб’ядноўвае беларусаў, дапамагае ім і падтрымлівае Украіну.

    «Падтрымка Украіны — гэта таксама падтрымка Беларусі. І наадварот. Ад вынікаў мірных перамоваў залежыць не толькі лёс Украіны, але і будучыня нашай краіны. Мы не можам дапусціць, каб Беларусь засталася пад расійскім кантролем. Свабодная Беларусь — гэта бяспечная Украіна, а моцная Украіна — гэта шанец для свабоднай Беларусі»,

    — адзначыла Ціханоўская.

    Асобна бакі абмеркавалі падрыхтоўку да канферэнцыі па адбудове Украіны, якая запланаваная на студзень у Таліне, і магчымы ўдзел беларускіх дэмакратычных сілаў.

    Ціханоўская таксама распавяла пра супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў з Украінай, працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і намаганні па прыцягненні рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за саўдзел у расійскай агрэсіі.

    Яна адзначыла працу беларускай грамадзянскай супольнасці: валанцёрскія зборы на дапамогу Украіне і беларусам, падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, а таксама дзейнасць BELPOL, які збірае доказы таго, як рэжым Лукашэнкі дапамагае Расіі весці вайну.

    Апошнія навіны