• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла на канферэнцыі «The Road to Freedom in Europe (Poland, June 1976)»

    29 верасня, 2026

    Святлана Ціханоўская выступіла з ключавой прамовай на канферэнцыі «The Road to Freedom in Europe (Poland, June 1976)», прысвечанай 50-годдзю чэрвеньскіх пратэстаў 1976 года ў Польшчы. Мерапрыемства адкрыла дэпутатка Еўрапейскага парламента Маўгажата Гасеўская.

    У 1976 годзе дзясяткі тысячаў польскіх рабочых выйшлі на пратэсты супраць рэзкага павышэння цэнаў на харчаванне. Найбуйнейшыя выступленні адбыліся ў Радаме, Урсусе і Плоцку. Пратэсты былі жорстка здушаныя, аднак сталі адным з этапаў на шляху да стварэння «Салідарнасці» і дэмакратычных пераменаў у Польшчы.

    У сваёй прамове Святлана Ціханоўская падзякавала польскім ветэранам супраціву і адзначыла, што іх барацьба за свабоду стала прыкладам для беларусаў. Яна распавяла, як польскі антыкамуністычны рух натхняў беларускіх актывістаў у 1980-я гады, а кантакты паміж Беларуссю і Польшчай дапамагалі перадаваць незалежныя выданні, інфармацыю і абсталяванне.

    Ціханоўская таксама правяла паралелі з падзеямі 2020 года ў Беларусі. Яна адзначыла, што беларусы таксама аб’ядноўваліся ў страйкавыя камітэты, дапамагалі пацярпелым і палітвязням, а само слова «салідарнасць» стала адным з галоўных сімвалаў беларускага руху.

    Асобна Святлана Ціханоўская згадала Анджэя Пачобута, узнагароджанага Прэміяй Сахарава Еўрапейскага парламента, як сімвал беларуска-польскай салідарнасці і мужнасці.

    Святлана Ціханоўская:

    «Як і палякі да нас, мы, беларусы, таксама пройдзем свой шлях да свабоды. Як і Польшча, мы адбудуем вольную і незалежную краіну і вернем яе ў еўрапейскую сям’ю народаў. І калі гэты дзень прыйдзе, мы ніколі не забудзем тых, хто быў з намі ў найцяжэйшыя гады. Niech żyje wolna Polska, хай жыве Еўропа, жыве Беларусь!»

    Апошнія навіны