• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Пратэрмінаваныя пашпарты, міжнародная абарона і рэпрэсіі: у Італіі абмеркавалі прававыя праблемы беларусаў

    24 верасня, 2026

    Сёння ў калегіі адвакатаў Фларэнцыі адбылася рабочая сустрэча, прысвечаная прававым праблемам беларусаў у Італіі. З беларускага боку ўдзельнічалі кіраўніца Цэнтра беларускай супольнасці і прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў і праваабаронца «Вясны», былы палітзняволены Уладзімір Лабковіч.

    Галоўная тэма — сітуацыя беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі, якія не маюць магчымасці бяспечна вярнуцца ў Беларусь для атрымання новых дакументаў.

    Акрамя гэтага, абмеркавалі:
    – актуальную прававую сітуацыю ў Беларусі,
    – палітычна матываваны пераслед і транснацыянальныя рэпрэсіі,
    – рызыкі, звязаныя з вяртаннем у Беларусь для людзей, якія знаходзяцца за мяжой,
    – пытанні міжнароднай абароны, легалізацыі і дакументавання беларусаў у Італіі.

    Удзельнікі дамовіліся вывесці супрацоўніцтва паміж беларускай і італьянскай юрыдычнымі супольнасцямі на новы ўзровень, умацоўваючы прававую абарону беларусаў у Італіі.

    Апошнія навіны