• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Завяршальная прамова Святланы Ціханоўскай на Канферэнцыі «Новая Беларусь»

    09 жніўня, 2026

    Дарагія сябры,

    Два дні канфернцыі праляцелі хутка. Я была вельмі радая падзяліць іх з вамі. І цяпер самы час падвесці асноўныя вынікі

    За гэтыя два дні мы маглі пачуць галасы палітычных лідэраў — тых, хто яшчэ нядаўна быў за кратамі. Паслухаць прадстаўнікоў медыяў, грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў, журналістаў, культурных дзеячоў.

    У нас былі насычаныя дыскусіі – пра стратэгію адносін з Украінай, пра эканоміку, пра культуру, адукацыю, транснацыянальныя рэпрэсіі, і пра тое, як скарыстаць вакно магчымасцяў, калі яно адкрыецца. 

    Да канферэнцыі мы прынялі дзевяць рэзалюцый, якія фіксуюць ключавыя пазіцыі беларускіх дэмакратычных сілаў. 

    Адна з рэзалюцый — «Прыярытэты беларуска-ўкраінскай супрацы», падрыхтаваная ў каардынацыі з украінскімі партнёрамі. Безумоўна, прыярытэт нумар адзін — не дапусціць поўнага ўцягвання Беларусі ў вайну. Гэты дакумент, я спадзяюся, дапаможа нам вывесці гэтую супрацу на новы узровень. Цяпер трэба напоўніць гэтыя прыярытэты канкрэтнымі праектамі.

    Усе рэзалюцыі вы можаце знайсці на сайце. Яны былі прынятыя Офісам, Аб’яднаным пераходным кабінетам, Каардынацыйнай радай і Платформай беларускіх палітычных партый. Увогуле, я рада, што наша супраца з палітычнымі партыямі паляпшаецца, і мы захоўваем адзінства па ўсіх ключавых пытаннях.

    Падчас канферэнцыі былі прэзентаваны шэраг практычных інструментаў для беларусаў, якія дапамогуць беларусам бяспечна падарожнічаць. Іншыя інструмент дапаможа грамадскім арганізацыям абменьвацца рэсурсамі. 

    Былі прэзентаваныя абнаўленні праекту «Тры сланы», а таксама платформы «Прастора». Ужо цяпер там можна знайсці праекты рэформаў для будучай Беларусі: у тым ліку закон аб люстрацыі, аб мясцовым самакіраванні, ці новай канстытуцыі.

    Аліса Рыжычэнка прапанавала мадэль фінансавання дэмакратычных структур з выкарыстаннем лічбавых токенаў. Станіслаў Салавей прэзентаваў «Раёнку» — сістэму дыстанцыйнай медыцынскай дапамогі для беларусаў унутры краіны.

    Я вельмі рада, што Віктар Бабарыка вярнуўся да грамадскай дзейнасці. Ён анансаваў свой новы праект – Belarus Network — які павінен дапамагаць беларусам самастойна вырашаць практычныя праблемы і будаваць свае супольнасці.

    Падчас канферэнцыі мы ў чарговы раз падкрэслілі: беларускія дэмакратычныя сілы гатовыя да дыялогу. Мы працягваем кампанію «Круглы стол», і пасылаем людзям унутры сістэмы – мы гатовыя размаўляць, каб вывесці Беларусь з крызісу, і зберагчы незалежнасць нашай краіны. 

    Учорашняй дыскусіяй мы пачынаем новую кампанію  «Постлукашэнкаўская Беларусь». Мы павінны паказаць і беларусам, і нашым партнёрам, якой мы бачым Беларусь пасля дыктатуры. Мы хочам паказаць беларусам альтэрнатыву Расіі.

    Мы працягваем кампанію за еўрапейскую будучыню для Беларусі. Як учора сказаў Алесь Бяляцкі, гэта не пытанне «хачу ці не хачу». Гэта пытанне нашага выжывання як нацыі.

    Дзмітрый Крук і цэнтр БЕРОК учора прэзентаваў канцэпцыю дарожнай карты еўрапейскай інтэграцыі Беларусі. Яна паказвае, што і як пакрокава патрэбна рабіць каб краіна ўстойілва стала на рэйкі Еўраінтэграцыі. Што Еўрапейскі саюз можа даць Беларусі, а што Беларусь можа даць Еўрапейскаму саюзу.

    Мы прапануем Еўрасаюзу стварыць асобны інструмент для падтрымкі дэмакратычнага транзіту і будучай еўрапейскай інтэграцыі Беларусі.

    Мы просім Еўрапейскі звяз працягваць падтрымку праваабаронцаў, культурніцкіх ініцыятываў, дэмакратычных структур і незалежных медыяў. Нашы медыі не проста выстаялі. Многія нарасцілі аўдыторыю. Дзякуючы ім мы працягваем размаўляць з беларусамі ўнутры краіны.

    Разам з тым мы працягнем працу з амерыканскім бокам па вызваленні палітвязняў. Працэс працягваецца, і мы чакаем новых вызваленняў, і рыхтуемся сустракаць людзей на волі. Мы працягваем дабівацца спынення рэпрэсій, поўнай амністыі, каб усе маглі вярнуцца дадому, 

    Адной з маіх любімых дыскусій на гэтай канферэнцыі стала панэль пра сацыяльную дапамогу. Яна была, магчыма, самай практычнай і самай інклюзіўнай. Нам з вамі удалося пабудаваць інфраструктуру дапамогі. Яна далёкая ад ідэальнай. Рэсурсаў заўсёды не хапае. Але яна працуе. Ратуе жыцці. Дапамагае людзям па абодва бакі мяжы.

    Адзін з прыкладаў гэтай працы— дапамога з лячэннем зроку для каліноўцаў ва Украіне.

    Дарагія сябры,

    Напрыканцы я хачу абвясціць некалькі зменаў у нашых структурах.

    Мы ўзмацняем украінскі напрамак. Ад сёння Вольга Зазулінская афіцыйна прызначаецца кіраўніцай Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве. Яна будзе працаваць з украінскімі ўладамі, палітыкамі, мясцовымі структурамі — безумоўна, у цесным кантакце з беларусамі ва Украіне, беларускімі добраахвотнікамі, Палком Каліноўскага і іншых падраздзяленняў. Спадзяюся, што гэта прызначэнне дапаможа і ў вырашэнні вельмі канкрэтных праблем беларусаў — у тым ліку з легалізацыяй.

    Святлана Шаціліна была абраная ў Каардынацыйную раду і працягне там сваю працу, у тым ліку па ўкраінскім напрамку.

    Выканаўцай абавязкаў прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы становіцца Юлія Міцкевіч. У бліжэйшы час, спадзяюся, Каардынацыйная рада прапануе пастаянную кандыдатуру на гэтую пасаду.

    Маргарыта Ворыхава стала старшынёй міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады і пакінула сваю пасаду ў Кабінеце. Абавязкі па моладзевым напрамку цяпер выконвае Аляксей Грахоўскі.

    Мы працягваем развіваць і міжнародную працу. Неўзабаве сфармуем новыя беларускія дэмакратычныя дэлегацыі ў ПАРЕ і Парламенцкую асамблею АБСЕ.

    Будзем узмацняць нашыя місіі і прадстаўніцтвы ў Кіеве, Таліне, Празе і Бруселі. Працягнем стратэгічныя дыялогі з краінамі-партнёрамі. 

    Яшчэ раз хачу падкрэсліць – працы хопіць для ўсіх, і заклікаю ўсіх, у каго ёсць сілы, у каго ёсць жаданне – далучацца.

    Дарагія сябры,

    Штогод падчас Канферэнцыі Новай Беларусі Аб’яднаны пераходны кабінет адзначае ўзнагародамі беларусаў і замежных сяброў, якія зрабілі асаблівы ўнёсак у беларускую справу. Але я ведаю, кожны з вас у гэтым пакоі заслугоўвае узнагароды. 

    Кандыдатуры прапануюць самі беларускія арганізацыі і ініцыятывы. Таму прашу вас: калі вы ведаеце чалавека, які заслугоўвае такой падзякі, — намінуйце яго ці яе.

    Цяпер мы можам перайсці да цырымоніі узнагароджвання. 

    Апошнія навіны