• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Адзначыць Купалле на хутары з такой сімвалічнай назвай «Мроя» — гэта як вярнуцца ў дзяцінства, дзе кожнае свята было напоўнена сапраўдным чараўніцтвам»

    05 ліпеня, 2026

    Святлана Ціханоўская разам з Паўлам Латушкам, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і беларускай дыяспары наведала ўнікальнае месца — хутар «Мроя», які знаходзіцца непадалёк ад беларускай мяжы.

    Падчас візіту гаспадары правялі для гасцей экскурсію і распавялі гісторыю стварэння хутара. На свята Купалля тут сабралася больш за 50 чалавек. Разам з удзельнікамі Святлана Ціханоўская пляла купальскія вянкі, вадзіла карагоды і спявала беларускія песні.

    Святлана Ціханоўская:

    «Адзначыць Купалле на хутары з такой сімвалічнай назвай «Мроя» — гэта як вярнуцца ў дзяцінства, дзе кожнае свята было напоўнена сапраўдным чараўніцтвам. Тое, што зрабілі тут і працягваюць рабіць Сяргей і Наталля, захапляе. Яны ператварылі закінутае месца ў сапраўдны астравок беларускасці.

    Калі мы разам плялі вянкі, збіралі чарніцы, спявалі нашы песні і вадзілі карагоды, я ў чарговы раз адчула: Беларусь жыве ўнутры кожнага з нас. Нас можна пазбавіць дому фізічна, але немагчыма забраць дом з нашых сэрцаў.

    Дзякуй кожнаму і кожнай, хто быў у гэты дзень побач, і асабліва гаспадарам «Мроі» — за беларускае месца ў Польшчы, дзе мы можам быць разам».

    Хутар на мяжы з Беларуссю набылі Сяргей Гунь і Наталля Цюлюпава, вымушаныя пераехаць з Беларусі ў Польшчу праз палітычны пераслед. Цяпер яны будуюць экавёску «Мроя» — «частку нашай роднай краіны са сваім асаблівым вайбам». Падтрымаць праект.

    Апошнія навіны