• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з Анджэем Дудам

    23 чэрвеня, 2026

    У Кракаве былы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў Святлану Ціханоўскую ў сваім новым офісе. Ён запэўніў, што і надалей будзе гаварыць пра Беларусь і падтрымліваць тых, хто змагаецца за свабоду і дэмакратычныя перамены.

    Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і ва Украіне, адносіны са Злучанымі Штатамі, працэс вызвалення палітвязняў, а таксама магчымыя сцэнары завяршэння вайны.

    Святлана Ціханоўская падзякавала Анджэю Дуду за шматгадовую падтрымку Беларусі і адзначыла, што ініцыятывы, распачатыя ім падчас прэзідэнцтва, у тым ліку традыцыйны калядны прыём для беларусаў, працягваюцца і сёння.

    Анджэй Дуда адзначыў, што яго офіс у Кракаве заўсёды адкрыты для беларускіх мерапрыемстваў, а беларусы могуць і надалей разлічваць на яго падтрымку.

    Апошнія навіны