Сёння ў Вільнюсе Святлана Ціханоўская правяла тэлефонную размову з Джонам Коулам і Крысам Смітам:
«Вельмі ўдзячная за сённяшнюю тэлефонную размову са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта Злучаных Штатаў Джонам Коўлам і намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Крысам Смітам.
Я выказала шчырую падзяку прэзідэнту і яго камандзе за дапамогу ў вызваленні больш за 500 палітычных зняволеных у Беларусі.
Прэзідэнт Трамп заявіў, што мэта — вызваліць іх усіх, і я ўпэўненая ў поспеху гуманітарных намаганняў у гэтым напрамку».
