На палях саміту Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Падчас размовы гаворка ішла пра еўрапейскую еднасць, падтрымку і лідзіруючую ролю Францыі ў захаванні моцнай і згуртаванай Еўропы.
Святлана Ціханоўская:
«Для нас вельмі важна, каб Еўропа захоўвала еднасць і працягвала дзейнічаць разам. Я падзякавала Эмануэлю Макрону за тую ролю, якую Францыя сёння адыгрывае ў Еўропе».
