• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Агульная бяда, якая ўсіх яднае». Беларусы Варшавы таксама далучыліся да «Чарнобыльскага шляху 2026»

    27 красавіка, 2026

    26 красавіка каля помніка Капеніку беларусы Варшавы сабраліся, каб ушанаваць памяць пра Чарнобыль, яго наступствам для Беларусі і свету, а таксама людзям, чые жыцці ён назаўсёды змяніў.

    Удзел узялі больш за 100 чалавек. Выступілі Вячаслаў Сіўчык, ксёндз Вячаслаў Барок, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, прадстаўнік рады БНР Аляксей Дзікавіцкі. Вёў мітынг музыка Аляксандр Памідораў. Удзельнікі трымалі плакаты з партрэтамі палітвязняў і расцяжкамі супраць размяшчэння ядзернай зброі.

    Пачаўся мітынг з выкананння беларускага, украінскага, польскага гімнаў. Пасля мітынгу удзельнікі прайшлі шэсцем да помніка Марыі Складоўскай-Кюры.

    Франак Вячорка:
    «Сёння мы ўшаноўваем ахвяраў Чарнобыля і ўсіх ахвяраў рэжыму Лукашэнкі. У выніку дзеянняў рэжыму — Беларусь апынулася перад пагрозай стратай незалежнасці, на тэрыторыі краіны размяшчаецца ядзерная зброя. Тут у Варшаве мы сабраліся, каб звярнуць увагу свету да таго што адбываецца цяпер у Беларусі. Мы паказваем, што не здаліся, не змірыліся.

    Сёння прагучала шмат заваяваў салідарнасці ад міжнароднай супольнасці, палітыкаў, чыноўнікаў, міжнародныз арганрзацый. Беларусь застаецца ў фокусе — гэта важна.

    Я рады, што чарнобыльскія акцыі аб’ядноўваюць і грамадскія арганізацыі, і палітыкаў, і дзеячоў культуры, і дыяспаральная ініцыятывы. Гэта агульная бяда, якая ўсіх яднае».

    Апошнія навіны