Да ўшанавання памяці ахвяраў далучыліся прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай: дырэктар офіса ў Вільнюсе Дзяніс Кучынскі, дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька і пазаштатны дарадца па пытаннях экалогіі Дзмітрый Кучук. А таксама Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, прадстаўнікі экалагічных арганізацыяў і актывісты.
Разам з дыпламатамі яны ўзялі ўдзел ва ўскладанні кветак у памяць пра адну з найбуйнейшых тэхнагенных катастрофаў у гісторыі. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі Латвіі, Венгрыі, Літвы, Фінляндыі, Італіі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Швецыі, Эстоніі, Польшчы і Нідэрландаў.
Дзяніс Кучынскі:
«Чарнобыль — гэта трагедыя, якая закранула лёсы мільёнаў людзей, пакінула глыбокі след у гісторыі Беларусі і да гэтага часу застаецца ў нашай агульнай памяці. Наш абавязак сёння — захоўваць памяць пра ахвяраў і праўду пра наступствы гэтай катастрофы».
