22 красавіка падчас візіту ў Беласток Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі фундацыі «Тутака» і абмеркавала іх бягучыя праекты і падрыхтоўку да фестывалю.
На сустрэчы гаварылі пра тое, як ідзе падрыхтоўка да фестывалю сёлета: пра праграму, партнёраў і падтрымку, супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі, а таксама пра арганізацыйныя змены — у тым ліку пра тое, што фестываль упершыню робіцца платным, і як каманда плануе гэта рэалізаваць. Таксама закранулі іншыя ініцыятывы «Тутакі» і ўдзел у дыяспаральнай канферэнцыі.
Святлана Ціханоўская:
«Фестываль «Тутака» — адна з самых буйных беларускіх падзеяў у рэгіёне. Ён кожны год збірае людзей вакол культуры, мовы і нашай супольнасці, і вельмі хочацца, каб гэта працягвалася і далей».
