• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі да 30-годдзя «Вясны» і ўручыла Крыж Свабоды Алесю Бяляцкаму

    22 красавіка, 2026

    21 красавіка ў Варшаве Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі, прысвечанай 30-годдзю праваабарончай арганізацыі «Вясна».

    Падчас выступу Ціханоўская павіншавала вясноўцаў з юбілеем, адзначыла іх ключавую ролю ў беларускай праваабарончай супольнасці і падкрэсліла, што «Вясна» стала сімвалам падтрымкі для беларусаў, якія сутыкнуліся з пераследам. Яна звярнула ўвагу на ўстойлівасць арганізацыі, якая працягвае працу нягледзячы на ціск і рэпрэсіі, і адзначыла мужнасць яе прадстаўнікоў, у тым ліку тых, хто прайшоў праз зняволенне.

    Святлана Ціханоўская ўручыла Алесю Бяляцкаму Крыж Свабоды — узнагароду Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, якая ўручаецца як знак удзячнасці за выключны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека, свабоду і дэмакратыю. Бяляцкі стаў першым лаўрэатам гэтай узнагароды.

    Святлана Ціханоўская:
    «За трыццаць гадоў «Вясна» стала нашай беларускай легендай. Вы дапамаглі дзясяткам, а можа ўжо і сотням тысячаў людзей. І колькі б рэжым ні спрабаваў знішчыць «Вясну», яна заўжды адраджаецца і працягвае працу. Наперадзе яшчэ доўгі шлях, і мы пройдзем яго разам».

    Апошнія навіны