• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «З ідэалогіяй ужо пашлі ў дзіцячыя садкі — і гэта страшна»

    24 сакавіка, 2026

    Да гадавіны трагедыі ў Хатыні 22 сакавіка ў беларускіх школах рэкамендавалі праводзіць адзіны ўрок пра трагедыю Хатыні — адну з самых балючых старонак гісторыі. Але спосаб, якім гэта робіцца, выклікае пытанні. Ужо з 1–4 класаў школьнікаў знаёмяць з дэталямі трагедыі, дзе «ў агні загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей», а таксама з цяжкімі сведчаннямі відавочцаў.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі адзначыў, што праблема не ў самім вывучэнні гісторыі, а ў тым, як яна падаецца:
    «Чым старэйшыя дзеці, тым больш яны ўстойлівыя да прапаганды. Таму цяпер з ідэалогіяй пайшлі ў дзіцячыя садкі — і там праўда страшна. Культ асобы Лукашэнкі ў самых пачварных формах — амаль што Паўночная Карэя.

    Апошнімі тыднямі я якраз праглядаў шмат відэа з універсітэтаў, школаў, дзіцячых садкоў. І ў мяне склалася адчуванне, што тыя ж студэнты проста трываюць гэта, на іх яно не ўплывае. А вось на дзяцей робіць уражанне, калі да іх прыходзяць старэйшыя вучні — удзельнікі вайскова-«патрыятычных» класаў са зброяй. А былі прыклады, калі пракуратура прыходзіла ў дзіцячыя садкі апавядаць пра генацыд. Так што дно ўжо прабітае. І ў гэтым я бачу вялізную праблему».

    Апошнія навіны