• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з арганізацыямі дапамогі палітвязням

    27 лютага, 2026

    Сёння, 26 лютага, Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі арганізацыяў дапамогі палітзняволеным у Варшаве.

    У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі і прадстаўніцы наступных арганізацыяў і ініцыятываў: Алана Гебрэмарыям і Вольга Філатчанкава (Аб’яднанне жанчын палітзняволеных), Алеся Буневіч і Ганна Федаронак (Фонд «Прытуляй мяне»), Яўгенія Белькіна і Арына Валасач (Валанцёрская служба «Вясны»), Ксенія Малюкова і Таццяна Хоміч (Politzek.me), Ірына Халопіца (НАУ), Паліна Бродзік (Free Belarus Center), Наста Базар і Хэлена Нядзьвецка (ЦБС), Анна Маціеўская (Партызанка), Вераніка Станкевіч (Вольныя), Вольга Зазулінская (Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета), Вячаслаў Жукаў і Антаніна Канавалава (фонд «Краіна для жыцця»), Максім Гунь (Асацыяцыя палітзняволеных Беларусі).

    Мэта сустрэчы — каардынацыя супрацоўніцтва паміж арганізацыямі.

    Падчас сустрэчы абмеркавалі стан фінансавання экстраннай і доўгатэрміновай падтрымкі, пытанні выезду, легалізацыі і пагрозы паўторнага пераследу палітвязняў, наяўныя рэсурсы для забеспячэння жыллём, а таксама арганізацыю медыцынскай і псіхалагічнай рэабілітацыі вызваленых.

    Святлана Ціханоўская падзякавала арганізацыям за штодзённую працу і салідарнасць, падкрэсліўшы, што вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў — безумоўны прыярытэт Офіса:
    «Я ўдзячная кожнай арганізацыі і кожнаму валанцёру за працу, якую вы робіце штодня. Вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў — наш безумоўны прыярытэт. Нашая задача — быць гатовымі не рэактыўна, а сістэмна да масавага вызвалення палітвязняў. Нам патрэбная каардынацыя, давер і супольнае планаванне, каб падтрымка была своечасовай і эфектыўнай. Таму сённяшняя сустрэча — важны крок да больш скаардынаванага супрацоўніцтва дзеля падтрымкі палітвязняў і іх сем’яў».

    Апошнія навіны