Падчас Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Вене адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з Русланам Стэфанчуком, спікерам Вярхоўнай Рады Украіны.
Ціханоўская прывітала спікера ўкраінскага парламента і выказала падтрымку Украіне ад імя беларусаў, падкрэсліўшы салідарнасць у барацьбе за свабоду супраць агульнага ворага.
Бакі абмеркавалі падрыхтоўку візіту ва Украіну, а таксама магчымасці развіцця супрацоўніцтва на парламенцкім узроўні.
