Святлана Ціханоўская — пра ўведзеныя Украінай санкцыі супраць Лукашэнкі: «Гэта правільнае і своечасовае рашэнне Украіны. І я дзякую прэзідэнту Зяленскаму за прынцыповую пазіцыю. Лукашэнка не з’яўляецца легітымным кіраўніком: ён незаконна захапіў уладу і служыць інтарэсам Расіі, а не беларускаму народу. Беларускі народ стаў закладнікам двух дыктатараў.
Уведзеныя Украінай санкцыі — гэта санкцыі супраць дыктатара асабіста. Ён дапамагае Расіі ў злачыннай вайне, вырабляе зброю і, безумоўна, павінен панесці за гэта адказнасць згодна з міжнародным правам. Гэта таксама выразнае пасланне тым, хто атачае Лукашэнку: дапамагаючы яму, вы становіцеся саўдзельнікамі злачынстваў. Беспакаранасць — тое, што ўзмацняе дыктатараў. І сёння Украіна паказала, што беспакаранасці быць не павінна.
Вайна павінна быць спыненая, а мір і справядлівасць — адноўленыя».
