• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам Генеральнага сакратара НАТА па палітычных пытаннях і палітыцы бяспекі 

    13 лютага, 2026

    Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам Генеральнага сакратара НАТА па палітычных пытаннях і палітыцы бяспекі, амбасадарам Борысам Руге. Сустрэча была прысвечаная сітуацыі з бяспекай у рэгіёне і ролі Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце.

    У ходзе размовы бакі закранулі адносіны беларускіх дэмакратычных сілаў з Украінай, у тым ліку падрыхтоўку да будучай сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Асобна ўзнялі пытанне таго, як магчымыя мірныя перамовы па Украіне могуць паўплываць на сітуацыю ў Беларусі.

    Асобную ўвагу надалі ваеннаму супрацоўніцтву Расіі і рэжыму Лукашэнкі, мілітарызацыі беларускай эканомікі і размяшчэнню расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, што стварае дадатковыя пагрозы для рэгіянальнай бяспекі.

    Акрамя таго, ішла гаворка пра магчымы візіт Святланы Ціханоўскай у штаб-кватэру НАТА і яе выступ перад дэлегацыямі краінаў-чальцоў Альянсу.

    Таксама абмеркавалі працэс вызвалення палітычных зняволеных і адносіны з ЗША. Ціханоўская адзначыла:

    «Мы заахвочваем прэзідэнта Дональда Трампа працягваць спрыяць вызваленню людзей з турмаў. Гэта важны гуманітарны напрамак, але гуманітарныя крокі павінны суправаджацца цвёрдай пазіцыяй Еўропы па Беларусі. Менавіта такая стратэгія дапаможа дабіцца сістэмных зменаў, спынення рэпрэсіяў і скарачэння ўдзелу рэжыму ў вайне супраць Украіны».

    Амбасадар Руге добра знаёмы з беларускай тэмай: ён удзельнічаў у сустрэчах са Святланай Ціханоўскай у Мюнхене ў 2021, 2022 і 2023 гадах. У траўні 2024 года ён таксама прысутнічаў на сустрэчы з Генеральным сакратаром НАТА.

    Апошнія навіны