27 лістапада, падчас візіту ў Германію, Святлана Ціханоўская была ўзнагароджаная прэміяй Menschen in Europa «Cмелыя жанчыны за свабоду і дэмакратыю».
Цырымонія традыцыйна адбылася ў нямецкім горадзе Пасау ў межах штогадовай праграмы Menschen in Europa, якая адзначае асобаў, што ўнеслі значны ўклад у абарону правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Разам са Святланай Ціханоўскай прэмію атрымала Юлія Навальная.
У сваей прамове Ціханоўскай прысвяціла прэмію ўсім беларусам і падкрэсліла, што менавіта людзі вызначаюць Беларусь і будучыню краіны:
«Менавіта людзі вызначаюць Беларусь і яе будучыню, а не злачынны рэжым Лукашэнкі. Людзі, якія адчайна змагаюцца кожны дзень, каб зрабіць Беларусь свабоднай, незалежнай і еўрапейскай.
І сёння прысвячаю гэтую прэмію маім суайчыннікам».
Перад уручэннем прэміі адбылася панэльная дыскусія, падчас якой Ціханоўская адказала на пытанні пра сітуацыю ва Украіне, асабісты досвед, працу і стратэгію дэмакратычных сілаў і ролю Еўропы.
