«Сёння — 105 гадоў, як слуцкія паўстанцы выступілі супраць таго, каб будучыню Беларусі вырашалі звонку. Не маючы перавагі ў сілах, яны тым не менш былі перакананыя — Беларусь вартая таго, каб за яе змагацца.
Слуцкі збройны чын — частка нашай гісторыі, няхай і замоўчанай на дзесяцігоддзі. Але гэтая гісторыя жыве, бо беларусы ніколі не былі абыякавымі да сваёй зямлі і сваёй свабоды — не сто гадоў таму і не зараз.
Гэтая традыцыя адказнасці працягваецца. Нашыя добраахвотнікі ва Украіне, валанцёры і ўсе беларусы і беларускі, якія працягваюць барацьбу дзеля незалежнасці, паказваюць, што тое ж самае пачуццё годнасці і любові да сваёй краіны жыве ў кожным з нас.
У такія дні мы вяртаемся да гісторыі, каб лепш зразумець сябе і свой шлях.
Беларусь будзе свабоднай і незалежнай. І гэта адбудзецца дзякуючы беларускаму народу, які ўжо стагоддзямі запар робіць выбар на карысць сваёй краіны».
