• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У парламенце штата Вікторыя будзе створаная група «За дэмакратычную Беларусь»

    08 лістапада, 2025

    Падчас візіту ў Мельбурн Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі беларускай дыяспары наведала парламент штата Вікторыя і сустрэлася з дэпутатамі.

    У Аўстраліі парламенты і ўрады асобных штатаў маюць шырокія паўнамоцтвы.

    Падчас сустрэчы абмеркавалі пытанні спрашчэння працэдураў легалізацыі і атрымання відаў на жыхарства для беларусаў у Аўстраліі, стварэнне ў парламенце групы падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, а таксама магчымасць фінансавай дапамогі для Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных. Асобна абмеркавалі тэму рэабілітацыі беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся за Украіну і цяпер маюць патрэбу ў дапамозе. Падобныя праграмы ўжо дзейнічаюць для ўкраінскіх ветэранаў.

    Падчас візіту Ціханоўская таксама сустрэлася з групай аўстралійскіх школьнікаў, якім распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, пра тое, як беларусы змагаюцца за свабоду і дэмакратыю.

    Напрыканцы Ціханоўская падарыла парламенту бел-чырвона-белы сцяг як сімвал сяброўства.

    Апошнія навіны