• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Гісторыю пішуць не дыктатары — яе пішуць людзі»

    07 лістапада, 2025

    Ва Універсітэце Суінберн у Мельбурне адбылася публічная лекцыя Святланы Ціханоўскай «Ад турэмных камер да палёў бітваў: беларусы і ўкраінцы супраць “рускага свету”». Мадэратаркай сустрэчы стала вядомая аўстралійская журналістка і рэктарка ўніверсітэта Беверлі О’Конар. Мерапрыемства сабрала каля 280 слухачоў.

    Рэктарка Універсітэту Паскаль Квестэр падкрэсліла гатоўнасць універсітэта прымаць беларускіх даследчыкаў на тэхналагічныя і інжынерныя спецыяльнасці.

    У сваёй прамове Святлана Ціханоўская распавяла не толькі пра барацьбу беларусаў супраць аўтарытарызму і расійскага ўплыву:
    «Заціснутая паміж Захадам і Усходам, ЕС і Расіяй, Беларусь заўсёды была на перадавой, паміж дэмакратыяй і тыраніяй, у цэнтры войнаў і пастаянных сутыкненняў цывілізацыяў. «Крывавыя землі» — так ахарактарызаваў Беларусь Цімаці Снайдэр. Для Пуціна Беларусь, Украіна, Малдова — мы ўсе благія дзеці, непаслухмяныя народы, якіх трэба пакараць і вярнуць. І Пуцін хоча бачыць Украіну сёння такой жа, як і Беларусь — слабой, кантраляванай, паслухмянай. Ніколі раней пытанне геапалітычнага выбару не стаяла так востра, як цяпер».

    Але і пра жыццёвыя навыкі, якія рыхтуюць да палітыкі:
    «Людзі часта пытаюцца ў мяне: «Што вас найбольш падрыхтавала да палітыкі?» І я заўсёды адказваю, што выхаванне дваіх дзяцей.
    Дзякуючы выхаванню сваіх дзяцей вы вучыцеся весці перамовы, кіраваць крызісамі і нават як выжываць, калі спіш вельмі мала».

    Апошнія навіны