7 лістапада ў Мельбурне Святлана Ціханоўская сустрэлася з Мішэль О’Ніл, кіраўніцай Аўстралійскай рады прафсаюзаў — галоўнай арганізацыі, што аб’ядноўвае прафсаюзы Аўстраліі.
Бакі абмеркавалі падтрымку беларускіх прафсаюзных лідараў і актывістаў, якія сёння знаходзяцца ў турмах, а таксама неабходнасць працягваць міжнародны ціск дзеля іх вызвалення. Закранулі пытанне сумесных дзеянняў у межах Міжнароднай арганізацыі працы (ILO) і рэалізацыі артыкула 33, які прадугледжвае санкцыі супраць урадаў, што парушаюць правы працоўных.
Асобна абмеркавалі лёс прафсаюзнага актывіста Вацлава Арэшкі, які ў турме амаль страціў зрок і павінен быць вызвалены неадкладна.
Ціханоўская падзякавала аўстралійскім прафсаюзам за іх салідарнасць з беларускімі рабочымі і за падтрымку ў барацьбе за свабоду, годнасць і працоўныя правы.