4 лістапада 2025 году ў Сіднэі Святлана Ціханоўская сустрэлася з былым прэм’ер-міністрам Аўстраліі Тоні Аботам.
Ціханоўская распавяла пра свой візіт ва Аўстралію і Новую Зеландыю.
Бакі абмеркавалі ўдзел рэжыму ў вайне супраць Украіны. Беларуская лідарка падкрэсліла, што беларуская культура і медыі застаюцца апорай нацыянальнай ідэнтычнасці і часткай супраціву русіфікацыі.
Падчас размовы Святлана распавяла пра сітуацыю ў Беларусі:
«Беларусы працягваюць будаваць дэмакратычныя інстытуты ў выгнанні. Беларусы не страцілі надзею. Мы працягваем змагацца — унутры краіны і ў выгнанні. І мы ўдзячныя ўсім, хто бачыць у нашай барацьбе частку глабальнай барацьбы за свабоду».
Святлана Ціханоўская запрасіла Абота далучыцца да Клубу свабоднай Беларусі — ініцыятывы былых дзяржаўных дзеячаў, якія падтрымліваюць дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі.
