У сталіцы Літвы адбылася акцыя «(Не)расстраляныя паэты», прысвечаная памяці беларускіх дзеячаў культуры, загінулых у часы сталінскіх рэпрэсіяў у 1937 годзе.
Ад Офіса Святланы Ціханоўскай у мерапрыемстве ўдзельнічаў дарадца па адукацыі і навуцы Павел Церашковіч. У сваёй прамове ён распавёў удзельнікам гістарычныя факты пра «Чорную ноч», а таксама падзяліўся асабістымі развагамі пра сённяшні дзень:
«Самае сумнае, што ідэйныя нашчадкі тых, хто катаваў у 30-х, і сёння пануюць у Мінску. Невыпадкова, што ў найноўшым падручніку гісторыі не знайшлося нават некалькіх сказаў пра тое, што адбылося ў 30-я»
Падчас акцыі ўдзельнікі зачытвалі вершы расстраляных паэтаў, ушаноўваючы іх памяць
Гэты дзень нагадвае беларусам і беларускам пра тое, як важна захоўваць гістарычную памяць і павагу да тых, хто ствараў нашую культуру, літаратуру, гісторыю. Іх творы і сёння застаюцца часткай нашай ідэнтычнасці і сведчаннем сілы беларускага слова.
Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай.
