• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Пытанне не ў тым, ці прыйдуць змены ў Беларусь. Пытанне — калі і як»

    06 кастрычніка, 2025

    Сёння Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Францыю для ўдзелу ў трэцяй сустрэчы Альянсу парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» у Парыжы разам з Сяргеем Ціханоўскім. Беларуская лідарка выступіла з вітальнай прамовай, у якой сфакусавалася на палітычнай сітуацыі ў Беларусі і еўрапейскай перспектыве краіны.

    Пра сітуацыю ўнутры краіны: 

    «Сітуацыя ў Беларусі складаная, але яна не безнадзейная. З аднаго боку — Лукашэнка, які прадае незалежнасць, уцягвае краіну ў вайну і працягвае рэпрэсіі. З другога — беларускі народ, які хоча міру і еўрапейскай будучыні. Людзі не могуць адкрыта супраціўляцца, але яны не здаліся. Яны проста чакаюць свайго моманту».

    Пра магчымыя змены:

    «Сітуацыя ў Беларусі можа змяніцца вельмі хутка. Дыктатуры звычайна падаюць тады, калі гэтага ніхто не чакае. Пытанне не ў тым, ці прыйдуць змены, а калі і як. Нашая місія — быць гатовымі да гэтага моманту. Паказаць беларусам альтэрнатыву: не дыктатуру, не «рускі мір», а Еўропу».

    Пра еўрапейскі выбар:

    «Чым шырэй Еўропа адкрываецца для беларусаў цяпер — тым мацнейшым будзе праеўрапейскі выбар унутры краіны. А гэта значыць — большая бяспека для самой Еўропы, для Украіны і ўсяго рэгіёну».

    Якія практычныя крокі прапанавала еўрапейскім партнёрам Святлана Ціханоўская? Чытайце па спасылцы.

    Таксама Ціханоўская прапанавала шэраг практычных крокаў, якія павінны дапамагчы еўрапейскім партнёрам захаваць увагу да Беларусі, падтрымаць беларускую грамадзянскую супольнасць і падрыхтаваць глебу для дэмакратычных зменаў.

    «Па-першае. Няхай нашыя пасланні будуць дакладныя і цвёрдыя. Лукашэнка — не прэзідэнт. Яго «парламент» — не сапраўдны парламент. І беларусы — гэта не Лукашэнка. 

    Па-другое. Паглыбляйце супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі інстытутамі. Па-трэцяе. Падтрымайце беларусаў, якія жывуць у Францыі. 

    Па-чацвёртае. Інвестуйце ў беларускую грамадзянскую супольнасць і праваабаронцаў.

    Па-пятае. Трымайце Беларусь у фокусе палітычнай увагі. 

    І нарэшце — падтрымайце нашу кампанію за еўрапейскую інтэграцыю».

    У сустрэчы таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, Народных Амбасадаў, Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, былыя палітзняволеныя, прадстаўнікі дыяспары і журналісты.

    Апошнія навіны