Падчас візіту ў Польшчу для ўдзелу ў Варшаўскім форуме па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Грузіі Саламэ Зурабішвілі.
Беларуская лідарка выказала словы салідарнасці з грузінскім народам і падтрымкі ўсім, хто бачыць Грузію свабоднай, незалежнай і еўрапейскай дзяржавай.
У размове Святлана Ціханоўская адзначыла ролю грамадзянскай супольнасці і палітычных лідараў як Саламэ Зурабішвілі, якая падтрымала грузінскае грамадства ў такі складаны час. Пратэсты ў Грузіі працягваюцца ўжо больш за 300 дзён, і іх удзельнікі падвяргаюцца рэгулярнаму пераследу з боку ўладаў.
Падчас сустрэчы абмеркавалі:
- праблемы беларусаў у Грузіі;
- узаемадзеянне на міжнароднай арэне;
- беларускі досвед пабудовы альтэрнатыўных дэмакратычных інстытутаў.