Падчас візіту ў Польшчу для ўдзелу ў Варшаўскім форуме па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з Рафалам Тшаскоўскім, мэрам Варшавы.
На сустрэчы бакі абмеркавалі:
– будучыню беларускіх пляцовак у польскай сталіцы;
– магчымасці правядзення польска-беларускіх спартовых і культурніцкіх ініцыятываў;
– ініцыятывы ў межах Пакта Свабодных гарадоў, які аб’ядноўвае Варшаву, Будапешт, Браціславу і Прагу;
– стварэнне беларускіх версіяў сайтаў Варшавы і іншых гарадскіх матэрыялаў як сімвалічнага кроку ў падтрымку беларускай культуры і ідэнтычнасці.
Ціханоўская падзякавала мэру за падтрымку беларускіх арганізацыяў і ініцыятываў, у тым ліку за працу шэлтараў для рэпрэсаваных і былых палітвязняў. Яна таксама адзначыла, што ў бліжэйшы час можа паўстаць неабходнасць прыняць яшчэ больш людзей, і заклікала аказаць усебаковую падтрымку.
На сустрэчы Святлану Ціханоўскую суправаджаў яе муж Сяргей Ціханоўскі, нядаўна вызвалены з турмы дзякуючы намаганням прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.