• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «На месцы кожнага вызваленага з’яўляецца новы закладнік»

    10 ліпеня, 2025

    Святлана і Сяргей Ціханоўскія правялі закрыты брыфінг, у якім узялі ўдзел амбасадары і прадстаўнікі дыпламатычных місіяў з больш чым 20 краінаў. У цэнтры ўвагі брыфінгу — беларускія палітвязні, спосабы дапамогі ім, а таксама механізмы вызвалення беларусаў і беларусак.

    Лідарка падкрэсліла жахлівую і нязменную тэндэнцыю: нават калі людзі выходзяць на волю, рэпрэсіі не спыняюцца — новыя арышты працягваюцца. Улады выкарыстоўваюць людзей як закладнікаў, спрабуючы навязаць свае ўмовы міжнароднай супольнасці.

    📌Вызваленне групы палітвязняў
    «Гэта паказала: усё магчыма, калі мы скаардынаваныя, адзіныя і паслядоўныя. Але вызвалена толькі 1,5% палітвязняў. Больш за 1150 застаюцца за кратамі. Рэпрэсіі ўзмацняюцца. І мы павінны змагацца за кожнага і кожную».

    📌Новая хваля закладнікаў
    «Вызваленым не далі сапраўднай свабоды — іх дэпартавалі з краіны. І на месцы кожнага вызваленага з’яўляецца новы закладнік».

    📌Тупік без пераменаў
    «Лукашэнка хоча, каб санкцыі былі знятыя без рэальных зменаў. Але змены павінны быць незваротнымі. Спыненне рэпрэсіяў і вызваленне палітвязняў — першы крок да нацыянальнага дыялогу, якога патрабуе беларускае грамадства».

    Да таго ж, пасля брыфінгу адбылася дыскусія, падчас якой выступілі 12 амбасадараў. Былі ўзнятыя пытанні як наступных крокаў дзеля свабоды палітвязняў, так і інструменты падтрымкі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і незалежных медыя.

    Апошнія навіны