• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтамі Літвы і Германіі

    07 ліпеня, 2025

    Беларуская лідарка разам з Сяргеем Ціханоўскім далучылася да ўрачыстага прыёму з нагоды дня дзяржаўнасці Літвы. Падчас мерапрыемства адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

    Што абмеркавалі?

    • Важнасць працягу сумеснай працы па вызваленні палітвязняў.
    • Падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, актывістаў і незалежных СМІ.
    • Падтрымку дэмакратычных сілаў з боку Літвы і Германіі.

    Святлана Ціханоўская:
    «За апошнія пяць гадоў Літва і Германія неаднаразова дэманстравалі, што з’яўляюцца сапраўднымі сябрамі беларускага народа. Сёння яны працягваюць падтрымліваць дэмакратычныя перамены, дапамагаць палітвязням і працаваць разам з намі над бяспекай беларусаў у выгнанні. Мы глыбока ўдзячныя Літве і Германіі за падтрымку. Гэтая салідарнасць — не толькі пра палітыку. Гэта пра чалавечнасць, пра каштоўнасці і пра веру ў свабодную Беларусь».

    Апошнія навіны