• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Каб абараніць дэмакратыю, нам патрэбныя тры рэчы: адзінства, паслядоўнасць і мужнасць»

    20 чэрвеня, 2025

    Святлана Ціханоўская далучылася анлайн да панэлі «Дэмакратычная ўстойлівасць у перыяд глабальных крызісаў» на Канферэнцыі Каралеўскага інстытута міжнародных справаў — аднаго з вядучых аналітычных цэнтраў у галіне міжнародных адносінаў.

    Падчас выступу беларуская лідарка акрэсліла тры асноўныя пагрозы для дэмакратыі сёння: 

    1. Беспакаранасць. Без адказнасці дыктатары становяцца смялейшымі, а рэпрэсіі — больш жорсткімі. Гэта стварае небяспечны прэцэдэнт для іншых аўтарытарных рэжымаў. Таму мы павінны падтрымаць звароты Літвы ў Міжнародны Суд і Міжнародны крымінальны суд і прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці.

    2. Дэзінфармацыя. Праўда ў Беларусі — пад забаронай: журналістаў арыштоўваюць, словы  крыміналізуюцца, за пасты ў сацсетках даюцца рэальныя тэрміны.

    3. Стомленасць. Дэмакратычны свет стамляецца ад доўгай барацьбы. І менавіта на знясіленне разлічваюць аўтарытарная рэжымы.

    «Дыктатараў аб’ядноўвае нявер’е ў каштоўнасці. Яны вераць толькі ў сілу і свае інтарэсы. І менавіта таму Еўропа павінна пастаянна нагадваць усім навокал, што робіць яе моцнай: каштоўнасці — правы чалавека, вяршэнства права і дэмакратыя.

    Дыктатары хочуць знішчыць саму ідэю таго, што людзі могуць кіраваць сабой. Яны выкарыстоўваюць надзвычайныя сітуацыі — войны, пандэміі, міграцыю — для ўмацавання ўлады. Яны сілкуюцца хаосам. Яны радуюцца, калі дэмакратыі выглядаюць слабымі або раз’яднанымі.

    Каб абараніць дэмакратыю, нам патрэбныя тры рэчы: адзінства, паслядоўнасць і мужнасць. Дэмакратыя павінна не толькі натхняць, але і дэманстраваць сваю сілу.

    І давайце ніколі не будзем забываць пра сілу народа. Кажучы пра бяспеку, мы павінны памятаць: ваенная сіла бессэнсоўная без людзей, гатовых абараняць свае каштоўнасці».

    Апошнія навіны