21 траўня а 19:00 у Вільні адбудзецца «Варта Святла» — ціхая акцыя памяці каля амбасады Беларусі (Mindaugo g. 13). Мы заклікаем усіх беларусаў з літоўскай сталіцы і наваколля далучыцца і ўшанаваць памяць загінулых за кратамі, а таксама выказаць салідарнасць з тымі, хто пакуль застаецца ў турмах.
Святлана Ціханоўская ўжо далучылася да акцыі. Сёння ранкам яна наведала мемарыял каля беларускай амбасады, дзе пакінула лампадку, каб нагадаць: палітвязні не забытыя, і змаганне за іх вызваленне працягваецца штодзённа.
21 траўня — вельмі важны дзень для ўсіх беларусаў і беларусак. Далучайцеся да акцыяў у вашым горадзе (спіс — па спасылцы). Успомніце імёны нашых герояў. Распавядзіце іх гісторыі ў сваіх сацсетках, калі гэта для вас бяспечна. Дапамажыце сем’ям, калі ў вас ёсць такая магчымасць.
У салідарнасці — наша сіла.