«БЯЗВЫБАРЫ 2025»
26 студзеня ў Беларусі прайшлі так званыя «прэзідэнцкія выбары», якія не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю, і не вярнулі Лукашэнку легітымнасці. Дэмакратычныя сілы правялі кампанію «Беларусы годныя лепшага», супраць фальшывых выбараў. Кампанія завяршылася Форумам у Варшаве і маршам 26 студзеня, у якім удзельнічалі палітыкі, журналісты, дыпламаты і беларусы з розных краінаў. У 15+ краінах прайшлі акцыі салідарнасці, дзе беларусы дыяспары выказалі сваю нязгоду з нелегітымнымі «выбарамі». Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам і беларускам за ўдзел у акцыях #бязвыбары2025.
49 краінаў і 7 міжнародных арганізацыяў асудзілі «выбары» і заявілі, што яны не адпавядаюць дэмакратычным стандартам. ЕС, ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Украіна, Польшча, Літва і іншыя краіны выразна заявілі, што не прызнаюць гэты фарс. Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, якая асуджае Лукашэнку і патрабуе вызвалення палітвязняў. На сесіі ПАРЕ была аднагалосна прынятая рэзалюцыя «Тэрміновая неабходнасць правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі». Люксембург заявіў аб прызнанні Ціханоўскай абранай прэзідэнткай. Польшча, Літва, Эстонія заявілі аб падтрымцы дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Толькі каля 20 краінаў (уключаючы Расію, Кітай, Венесуэлу, Казахстан і іншыя аўтарытарныя рэжымы) павіншавалі Лукашэнку.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» апублікавалі папярэднюю справаздачу пра выбары-2025 у Беларусі, якая пацвярджае поўную адсутнасць умоваў для дэмакратычнага галасавання і фіксуе сістэмныя парушэнні.
МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ АХВЯРАЎ ХАЛАКОСТУ
У Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту Святлана Ціханоўская наведала мемарыял Аўшвіц-Біркенаў – былы нацысцкі канцэнтрацыйны лагер і лагер смерці. Дэлегацыя дэмакратычных сілаў удзельнічала замест афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь. Падчас цырымоніі Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў, якія таксама бралі ўдзел у цырымоніі, у тым ліку з Чарльзам Кушнерам, кіраўніком амерыканскай дэлегацыі, Рабертай Метсолай, прэзідэнткай Еўрапейскага парламента, міністрам замежных справаў Малдовы і іншымі. Ціханоўская падкрэсліла важнасць памяці пра трагедыю Халакосту і непрымальнасць таталітарных рэжымаў у сучасным свеце.
БЕЛАРУСКАЯ ДЭЛЕГАЦЫЯ Ў ПАРЕ
Упершыню ў гісторыі ў сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы прыняла ўдзел дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў, у складзе якой былі прадстаўнікі Каардынацыйнай рады, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай. Гэта стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву дэмакратычных сілаў і Святланы Ціханоўскай з кіраўніцтвам Рады Еўропы і ПАРЕ, што пачалося амаль тры гады таму.
ПАЎНОЧНА-БАЛТЫЙСКІЯ КРАІНЫ ПАДТРЫМЛІВАЮЦЬ БЕЛАРУСЬ
У Офісе Святланы Ціханоўскай у Вільні прайшла сустрэча са спецпасланнікамі і амбасадарамі Даніі, Фінляндыі, Нарвегіі, Ісландыі, Швецыі, Латвіі, Літвы і Эстоніі. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі:
1) Непрызнанне «выбараў» у Беларусі і пазіцыя гэтых краінаў па пытанні ізаляцыі рэжыму.
2) Падтрымку беларускіх палітвязняў і механізмы міжнароднага ціску для іх вызвалення.
3) Ролю Беларусі ў вайне супраць Украіны і рызыкі для бяспекі ўсяго рэгіёна.
4) Выдачу дакументаў для беларусаў за мяжой і гуманітарная дапамога рэпрэсаваным.
5) Падтрымку незалежных СМІ на фоне прыпынення падтрымкі з боку Злучаных штатаў.
Фотарэпартаж.
ПОЛЬШЧА І НАРВЕГІЯ
Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым амбасадарам Польшчы ў Літве Гжэгажам Марэкам Пазнаньскім. Абмеркавалі падтрымку беларусаў, падрыхтоўку да форуму Касцюшкі, а таксама бяспеку ў рэгіёне. Дамовіліся працягваць супрацоўніцтва і ўзаемную падтрымку.
Таксама Ціханоўская прыняла ў офісе новага амбасадара Нарвегіі ў Літве Атле Конта Мідтуна. Ціханоўская падзякавала за падтрымку праваабаронцаў і рэпрэсаваных, абмеркавалі планы на 2025 год.
СУСТРЭЧА З ПЕРШЫМ НАМЕСНІКАМ СПІКЕРА СЕЙМА ЛІТВЫ
Старэйшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі і дарадца па парламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька сустрэліся з Юозасам Олекасам – першым намеснікам спікера Сейма Літвы, кіраўніком групы «За дэмакратычную Беларусь». Падчас сустрэчы бакі дамовіліся пра:
- круглы стол у Сейме ў сакавіку бягучага года;
- пагадненне аб супрацоўніцтве Сейма і дэмакратычных сілаў Беларусі;
- кампанію салідарнасці і падтрымкі палітвязняў;
- узаемадзеянне ў фармаце Альянсу дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь».
ВЫЗВАЛЕННЕ ПАЛІНЫ ШАРЭНДЫ-ПАНАСЮК
Стала вядома, выйшла на свабоду па сканчэнні чацвёртага тэрміну палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк. За кратамі яна правяла чатыры гады і 1 месяц. Святлана Ціханоўская: «Якая радасць і палёгка нарэшце ўбачыць навіны пра вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк. Доўгія і цяжкія чатыры гады зняволення. Гэта вызваленне – сапраўднае шчасце, асабліва для яе двух дзетак, якія раслі без матулі. Спадзяюся хутка пачуць навіны пра паляпшэння яе здароўя пасля цяжкага часу зняволення».
ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ ЭДУАРДА БАБАРЫКІ
30 студзеня пяты год запар за кратамі сустракае свой Дзень народзінаў Эдуард Бабарыка. Святлана Ціханоўская: «Эдуард і яго бацька паказалі нам, што нават у самых складаных умовах магчыма застацца чалавекам. У гэты дзень я прашу вас памятаць пра Эдуарда і ўсіх палітвязняў, чые жыцці былі зруйнаваныя рэжымам. Працягвайце пісаць ім лісты, падтрымліваць іх сем’і, распавядаць усяму свету іх гісторыі. Кожны наш крок – гэта ўклад у вызваленне несправядліва асуджаных».
ФОРУМ КАСЦЮШКІ Ў ГДАНЬСКУ
Святлана Ціханоўская і дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў возьме ўдзел у Форуме Касцюшкі, які пройдзе 3-4 лютага ў Гданьску ў межах Польскага старшынства ў Радзе ЕС. Форум збярэ еўрапейскіх і сусветных лідараў, палітыкаў, экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Асноўныя тэмы форуму – спадчына Касцюшкі, барацьба за свабоду, роля Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў геапалітычным кантэксце.
🔹 Спасылка на сайт форуму: Polish Presidency – Kościuszko Forum
МЕДЫЯ
На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю і пра Беларусь пісалі ў наступных медыя: TVN (Польшча), Голос Америки (Кітай), Радыё Свабода, Радыё Свабода, БелСАТ, Настоящее время (Міжнароднае), Polskie radio 24 (Польшча), Радыё Рацыя (Беларусь), Радыё Рацыя (Беларусь), Радыё Рацыя (Беларусь), Радыё Рацыя (Беларусь), Радыё Рацыя (Беларусь), CNBC Sanctuary in Davos, Polskie radio (Польшча), Polskie radio (Польшча), GZERO Media, ASSOCIATED PRESS, Дождь, Радыё Свабода (Міжнароднае), Bloomberg (Міжнароднае), RMF24 (Польшча), Daily Express (Вялікабрытанія), Room for Discussion, Amsterdam University, AP news, Маланка Медиа, Der Spiegel (Германія), Sky News (Міжнароднае), Der Spiegel (Германія), MSN (Міжнароднае), The New York Times (ЗША), The Irish Times (Ірландыя), Finnish news agency STT (Фінляндыя).