Падчас візіту ў Ісландыю беларуская лідарка ўпершыню сустрэлася з новай прэзідэнткай краіны Халай Томасдоцір, якая заняла пасаду ў жніўні 2024 года.
Якія тэмы ўздымалі палітыкі?
📌 Метады вызвалення і спосабы дапамогі палітзняволеным, у тым ліку – людзям, якія знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада;
📌 Рост рэпрэсіяў і павелічэнне ціску на беларусаў з боку рэжыму Лукашэнкі як унутры краіны, так і за мяжой;
📌 Важнасць падтрымкі незалежных медыя, бізнесу і культурніцкіх ініцыятываў і арганізыяў;
📌 Падтрымка Украіны.
Святлана Ціханоўская: «Я шчыра ўдзячная Ісландыі за ўсебаковую падтрымку ў дачыненні да беларусаў. Дзякуючы прэзідэнтцы Хале Томасдоцір і прэм’ер-міністру Б’ярні Бенедыктсану, голас беларусаў пачулі на Паўночнай Радзе – і гэта адкрывае нам шлях для яшчэ больш шчыльнага супрацоўніцтва з Паўночнымі краінамі.
Асаблівае натхненне пабачыць, што на Радзе выступалі пераважна жанчыны. Для мяне, якая вырасла ў патрыярхальным грамадстве, гэта моцны і не зусім звыклы знак. Але я глыбока перакананая: менавіта ва ўмовах вайны рост колькасці жанчын у палітыцы – гэта надзея на тое, што рашэнні будуць прымацца з большай спагадай, гуманнасцю і мудрасцю. І калі мы імкнёмся да лепшай будучыні для нашых краінаў, менавіта гэтыя якасці становяцца вырашальнымі».