• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Данія выдаткуе 700 000 еўра на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі і іх сем’яў

    29 кастрычніка, 2024

    Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Ісландыю, асноўная мэта якога — удзел у 76-й сесіі Паўночнай Рады. У арганізацыю ўваходзяць Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія і Швецыя, а таксама Грэнландыя, Фарэрскія і Аландскія астравы. Галоўная задача Паўночнай Рады – садзейнічаць палітычнаму, эканамічнаму і культурнаму супрацоўніцтву паміж паўночнымі краінамі і іх парламентамі.

    Акрамя ўдзелу ў пасяджэннях сесіі, беларуская лідарка сустрэнецца з міністрам замежных справаў Даніі Ларсам Лёке Расмусенам.

    Напярэдадні перамоваў з Ціханоўскай паўночныя краіны пацвердзілі падтрымку «Міжнароднага гуманітарнага фонду» дапамогі беларускім палітвязням. У прыватнасці, міністр Расмусен адзначыў: Данія выдаткуе ў 2024 годзе 5 мільёнаў дацкіх кронаў для фонду.

    Святлана Ціханоўская:

    «Мы вельмі ўдзячныя Даніі і ўсім паўночным краінам за салідарнасць і падтрымку. Сёння тысячы людзей знаходзяцца за кратамі, тысячы рэпрэсаваных і іх сем’яў патрабуюць дапамогі, рэабілітацыі і лекавання. Вашая салідарнасць дае надзею, энергію, а галоўнае – упэўненасць, што мы не застанемся сам-насам са сваёй бядой. Дзякуй».

    Раней Міжнародны гуманітарны фонд падтрымалі Нарвегія і Швецыя. За гэты год удалося сабраць больш за 2 мільёна еўра ў падтрымку фонду.

    Апошнія навіны