Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай заўжды імкнецца падтрымліваць беларусаў і заахвочваць іх да актыўнага ўдзелу ў грамадскім і палітычным жыцці. Мы разумеем ужо цяпер: дэмакратычнай Беларусі спатрэбяцца спецыялісты, якія змогуць на практыцы ўжываць свой шматгранны і, што істотна, сучасны досвед. Таму рэкамендуем беларусам звярнуць увагу на актуальныя стажыроўкі ў Радзе Еўропы – і далучыцца да гэтых адукацыйных праграмаў.
Кантактная група РЕ па Беларусі, якая займаецца супрацоўніцтвам з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю, аб’явіла пра адбор кандыдатаў на паўгадовае прафесійнае навучанне ў розных структурах РЕ ў Страсбургу.
Можна абіраць з чатырох стажыровак:
- Генеральны дырэктарат па правах чалавека і вяршэнстве права (DGI);
- Генеральны дырэктарат па пытаннях дэмакратыі і чалавечай годнасці (DGII);
- Сакратарыят Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ);
- Сакратарыят Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў.
Майце на ўвазе, што патрабаванні да кандыдатаў могуць адрознівацца ў залежнасці ад абранай структуры. Падрабязнасці і ўмовы ўдзелу глядзіце па спасылцы. Крайні тэрмін падачы заяўкі да 10 лістапада ўключна.