Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Вільні з Артурам Міхальскім, былым амбасадарам Польшчы ў Беларусі і спецыяльным пасланнікам па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю.
Падчас сустрэчы лідарка падзякавала Міхальскаму за шматгадовую працу на карысць беларуска-польскіх адносінаў і ўмацаванне падтрымкі дэмакратычнай Беларусі. У знак удзячнасці Ціханоўская ўзнагародзіла амбасадара медалём Аб’яднанага Пераходнага Кабінета за плённую працу. Беларуская лідарка падкрэсліла: унёсак Міхальскага ва ўмацаванне сяброўства паміж Беларуссю і Польшчай застанецца неацэнным, і выказала спадзяванне на далейшае супрацоўніцтва.
Святлана Ціханоўская: «Ад імя ўсіх беларусаў, хачу ад душы падзякаваць амбасадару Артуру Міхальскаму за непахісную падтрымку і шчырае сяброўства. Польшча стала надзейным прытулкам для тысячаў беларусаў у самыя цяжкія часы. Вы заўсёды стаялі з намі, абараняючы нашы агульныя каштоўнасці – свабоду і годнасць».