Больш за 1400 беларусаў цяпер знаходзяцца за кратамі, і кожны дзень іх няволі — гэта страчаны кавалак жыцця, ахвяраваны за свабодную Беларусь.
На старонцы пра палітвязняў можна знайсці неабходную інфармацыю для дапамогі:
📌 Факты і лічбы. На старонцы можна ўбачыць інфармацыю пра рэпрэсіі ў Беларусі, агульныя дадзеныя і аналіз.
📌 Напрамкі працы Офіса па пытанні палітвязняў.
📌 Як дапамагчы? Спіс магчымых дзеянняў, якія вы можаце зрабіць для дапамогі палітвязням.
📌 Ініцыятывы і арганізацыі, што дапамагаюць. На сайце сабраныя бяспечныя кантакты для сувязі.
«Нават самая невялікая падтрымка мае вялікае значэнне, таму пішыце лісты палітвязням, дасылайце пасылкі і рабіце данаты, калі гэта бяспечна для вас. Вашая дапамога — гэта іх надзея вярнуцца дадому», — Святлана Ціханоўская.
Калі вы хочаце дадаць на гэтую старонку інфармацыю пра ініцыятыву дапамогі палітзняволеным, напішыце нам у Telegram-бот ці на пошту askoffice@tsikhanouskaya.org.