• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Ніводны рэжым, прапаганда ці расійская акупацыя не змаглі сцерці нашу еўрапейскасць», – Святлана Ціханоўская – на фестывалі «LAMPA»

    05 ліпеня, 2024

    Беларуская лідарка наведала фестываль «LAMPA» ў Цэсісе, дзе ўзяла ўдзел у панэльных дыскусіях, прысвечаных ролі Беларусі ў Балтыйскім рэгіёне: «Беларусь – адна з краінаў рэгіёну Балтыйскага мора?» і «Краіны Балтыі і чацвёртая сястра».

    Што важнага адзначыла ў размовах Святлана Ціханоўская?  

    📌 «Беларусы – гэта забытыя еўрапейцы. Беларусь заўсёды была часткай Еўропы. Еўропа – нашае мінулае і нашая будучыня. І ніводны рэжым, прапаганда ці расійская акупацыя не змаглі сцерці нашу еўрапейскасць».

    📌 «Дэмакратыя, росквіт, вяршэнства закона, правы чалавека, культурная разнастайнасць – гэта тое, чым мы захапляемся ў краінах Балтыі, і на што раўнуемся ў сваім змаганні. Нам пашчасціла, што мы з’яўляемся вашымі суседзямі».

    📌 «Беларусь павінна быць часткай Еўрасаюзу. Гэта можа паказацца далёкай мэтай. Але на гэтым шляху можа быць прамежкавая мэта – інтэграцыя ў Паўночна-Балтыйскую супольнасць».

    📌 «Нашыя паўночныя суседзі могуць стаць прыкладам для Беларусі. У нас больш агульнага, чым здаецца. Мы жадаем вучыцца, і нам ёсць чым падзяліцца. Праз культуру, праз акадэмічныя абмены і грамадзянскае супрацоўніцтва працэс можа быць больш плаўным і хуткім».

    📌 «Я ўпэўненая: Беларусь стане вольнай і дэмакратычнай. Гэта тая будучыня, пра якую мы марым. Будучыня, за якую мы змагаемся кожны дзень. Будучыня без тыраніі і рэпрэсіяў, будучыня супрацоўніцтва замест канфрантацыі».

    Апошнія навіны