З кожным годам колькасць беларусаў, якія вымушана з’язджаюць за мяжу, павялічваецца. Вялікі адсотак з іх пакідае краіну менавіта з-за рызыкаў рэпрэсіяў. Каб легалізавацца ў розных краінах па прычыне пераследу, людзям патрэбныя доказы і пацвярджэнні, што перабыванне на радзіме для іх небяспечна. У такім выпадку могуць спатрэбіцца афіцыйныя міжнародныя дакументы.
Юрыдычная каманда Офіса рэгулярна атрымлівае і апрацоўвае запыты беларусаў і беларусах аб дапамозе, бо палітычны пераслед у краіне не спыняецца, а толькі набірае моц. Людзі вымушаныя бегчы, каб абараніць сям’ю і дзяцей ад цкавання рэжыму.
Адзначым: наданне міжнароднай аховы істотна залежыць ад асабістых абставінаў заяўніка – тых, якія паўплывалі на немагчымасць вяртання чалавека ў Беларусь. Аднак пры разглядзе запыту да ўвагі бярэцца таксама агульная ацэнка сітуацыі ў краіне.
Каб дапамагчы беларусам і беларускам сфарміраваць запыты на атрыманне міжнароднай аховы і палегчыць пошук патрэбнай інфармацыі, нашыя юрысты падрыхтавалі спасылкі на міжнародныя дакументы, даклады і даследаванні. Гэтыя матэрыялы дапамогуць зрабіць запыты і іх аргументацыю максімальна дасканалымі.
Юрыдычная каманда Офіса: «Нам рэгулярна прыходзяць лісты і паведамленні з просьбамі дапамогі. Людзям бракуе сістэмнай і грунтоўнай базы дакументаў, якая б спрасціла атрыманне міжнароднай аховы. Мы ўважліва прааналізавалі матэрыялы, якія маюць дачыненне да гэтай тэмы, – і сабралі найбольш карысныя з іх у адзін пост. Гэта даклады і міжнародныя дакументы, на якія можна спасылацца ў анкетах і даваць вытрымкі з канкрэтных параграфаў».
Спіс дакументаў ад міжнародных арганізацый:
📌 ECoi.net – гэта інфармацыйны рэсурс, прызначаны для людзей, якія шукаюць дакладныя і актуальныя звесткі пра сітуацыю з правамі чалавека, бяспеку і палітычную абстаноўку ў розных краінах. Сайт асабліва карысны для бежанцаў, асобаў, якія шукаюць прыстанішча, а таксама для тых, хто аказвае ім дапамогу, напрыклад, юрыстаў, праваабаронцаў ды іншых спецыялістаў.
Каб карыстацца сайтам ecoi.net, пачніце з уводу назвы краіны або тэмы ў радок пошуку для знаходжання патрэбных дакументаў і справаздач. Для больш дакладных вынікаў выкарыстоўвайце фільтры па тыпе дакументаў, даце публікацыі і крыніцы інфармацыі. Калі вам неабходна быць у курсе апошніх абнаўленняў, зарэгіструйцеся на сайце і атрымаеце магчымасць падпісацца на апавяшчэнні пра новыя публікацыі па краінах, якія вас цікавяць.
📌 Беларусь у штогадовай справаздачы ЕС аб правах чалавека і дэмакратыі ў свеце за 2023 год
📌 Даклад пра выкананне праў чалавека за 2021 год
📌 Даклад Amnesty International 2023/24: Правы чалавека ў сучасным свеце
📌 Даклад Freedom House: узровень свабоды ў Беларусі 2 балы з 100
📌 Даклад эксперта Маскоўскага механізма Сталай радзе АБСЕ па Беларусі
📌 Даклад эксперта Маскоўскага механізма Сталай радзе АБСЕ па Беларусі
📌 Даследаванне Праўлення ААН па правах чалавека сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
📌 Даклад Дзяржаўнага дэпартамента Злучаных Штатаў
📌 Справаздача ПАРЕ: Вырашэнне канкрэтных праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні
Спіс дакументаў ад беларускіх праваабарончых арганізацый:
📌 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2023 годзе, праваабарончы цэнтр «Вясна»
📌 Даклады Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі
📌 Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі
Падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць карыснай!