Знаходзячыся ў Партугаліі, Святлана Ціханоўская таксама правяла сустрэчу з Жазэ Мануэлем Барозу, які зараз з’яўляецца старшынёй саміту Concordia і запрасіў Ціханаўскую ў Партугалію. Раней ён быў старшынёй Еўрапейскай Камісіі і не раз выказваўся па пытаннях Беларусі.
Яны абмяркоўвалі супрацоўніцтва з краінамі Глабальнага Поўдня, а таксама падтрымку беларусаў, якія аказаліся ў выгнанні без пашпартоў і астатніх дакументаў, магчымыя дзеянні міжнародных арганізацыяў па вырашэнні пытання вызвалення палітвязняў і інструменты для ціску на рэжым.