• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падтрымка грамадзянскай супольнасці і візы для беларусаў: што Святлана Ціханоўская абмеркавала з ключавымі шведскімі палітыкамі

    20 мая, 2024

    Беларуская лідарка распачала працоўны візіт у Стакгольм, дзе сустрэлася з прэм’ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам і міністаркай па еўрапейскіх справах Джэсікай Росуэл. 

    Падчас сустрэчы Ціханоўская вяла размову пра падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, а таксама ўзняла пытанне выдачы візаў для беларусаў і беларусак. Лідарка падкрэсліла: важна не ізаляваць народ і спрыяць яго мабільнасці. Ціханоўская падзякавала еўрапейскім партнёрам за запуск працэдураў па спрашчэнні легалізацыі: у сярэдзіне вясны Швецыя вырашыла прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты і не патрабаваць дакументы, для аднаўлення ці атрымання якіх людзям патрэбна вяртацца ў Беларусь.

    Асобна Ціханоўская ўзняла пытанне падтрымкі палітвязняў і тых, хто патрабуе рэабілітацыі пасля зняволення – больш за 1600 чалавек ужо адбыла пакаранне. Лідарка распавяла пра міжнародны гуманітарны фонд па падтрымцы беларускіх палітвязняў і заклікала да яго далучыцца. Пра ініцыятыву стварэння фонду было абвешчана падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Нарвегію.

    Лідарка таксама прапанавала прызначыць спецпасланніка Еўрасаюза па Беларусі і надала ўвагу сітуацыі ўнутры краіны: штодзённым рэпрэсіям супраць беларусаў і беларусак, жахлівым умовам у турмах, рэжыму інкамунікада, у якім утрымліваюцца шматлікія палітвязні.

    Апошнія навіны